Мова герояў у романе «Людзі на балоце»

ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА 6

ГЛАВА ІІ. ЛЕКСІЧНЫЯ СРОДКІ ПЕРАДАЧЫ МОВЫ ПЕРСАНАЖАЎ 15

2.1. Дыялектызмы 15

2.2. Фразеалагізмы і народныя выслоўі 18

2.3. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка 22

Заключэнне 25

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ: 26

УВОДЗІНЫ

Яшчэ ў 1946 годзе аўтар у рабочым блакноце занатаваў: «Напісаць аповесць пра Палессе». Мелася на ўвазе, што гэта будзе кніга пра меліяратараў, «пра барацьбу палешукоў з прыродай» [4, с. 145] у пасляваенныя часы. Прыступаючы ў пачатку 1956 года да ажыццяўлення даўняй задумы, пісьменнік ужо бачыў у cвaiі уяўленні не аповесць, а «раман аб простых людзях беларускага Палесся» [10, с. 86].

У 1960 годзе праца над раманам была завершана. Але на той час аўтару ўжо стала ясна, што яго задума, якая ў працэсе творчай працы ўсё больш ускладнялася, далека не вычэрпваецца i гэтым раманам. Пісьменнік, па яго словах, «зразумеў, што адной кнігай не абысціся. Логіка развіцця падзей i характараў патрабавала працягу» [6, с. 242]. пяць гадоў — у 1965 годзе. Так нарадзілася выдатная мележаўская дыялогія пра Палессе, якую звычайна і называюць “Палесская хроніка”.

За цэлае дзесяцігоддзе напружанай працы аўтар уклаў ў сваю дылогію столькі сіл, энергіі, роздуму, любасці i хвалявання, што яе, без перабольшання, можна назваць сапраўдным творчым подзвігам. Як i ўсякі подзвіг, ён не даўся пісьменніку лёгкай цаной.

«Людзi на балоце» — раман пра жыхароў глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. Iвана Мележа больш за ўсе прыцягвае штодзеннае жыцце куранеўцаў, тое знешне неяркае, шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенаў людзей, моцна прывязаных да зямлi.

Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ўжо «празаiчным». Нiякiх значных подзвiгаў, абсалютна нiчога гераiчнага куранеўцы ў рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоўнены неадкладнымi справамi, клопатамi, якiя з году ў год паўтараюцца. Трэба i своечасова скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неўрадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць грыбоў у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлiкаў i разваг iдуць год за годам, праходзiць жыццё палешукоў.

Абапіраючыся на факты самой рэчаіснасці, Іван Мележ шчодра аддаваў сваім героям асабіста перажытае, аўтабіяграфічнае, выкарыстоўваў рэальныя біяграфіі знаёмых з дзяцінства людзей, якія ў асобных выпадках прыходзілі ў раманы не толькі са сваімi нявыдуманымі характарамі, але i з сапраўднымі iмeнaмi i прозвішчамi, маляваў пейзажы родных мясцін, якія таксама нярэдка ажываюць пад свaiмi ўласнымі назвамі i, калі гэта патрэбна аўтару, узнаўляюцца з высокай фактычнай да- кладнасцю.

13 стр., 6446 слов

Эпиграфы из романа “капитанская дочка” по главам: анализ, смысл ...

... эпиграфом., Эпиграфы в романе «Капитанская дочка» Пушкина, Текст эпиграфов, Эпиграф к роману Эпиграф представляет собой русскую народную пословицу. Эпиграф указывает на одну из центральных проблем романа – проблему чести и долга. Эпиграф к главе ... когда принуждает Машу стать его женой; и тогда, когда выдает Пугачеву правду о ее происхождении; и, наконец, тогда, когда в тюрьме оговаривает Гринева. ...

З першых старонак рамана «Людзi на балоце” чытача захоплiваюць праўдзiвыя сцэны жыцця глухой палескай вескi Куранi. Сярэдзiна 20-х гг. У свеце адбылiся вялiкiя перамены. Рабочыя i сяляне ўзялi ўладу ў свае рукi. Быў распрацаваны кааперытыўны план перабудовы вёскi. Пiсьменнiк сцвярджае гiстарычную заканамернасць перабудовы вескi [7, с. 96].

На спосаб жыцця куранеўцаў наклала свой след прырода. З усiх бакоў вёску абступаюць балоты. Людзi жывуць, як на востраве. Нават зiмою сюды нялегка дабрацца. Здаецца ў такi час вымiрае ўвесь свет. Зiмою да хат, укутаных снегам, падыходзiлi ваўкi i будзiлi цiшыню нудным выццем.

У творы дакладна намаляваны час. Бедная частка вёскi дужыцца на неўрадлiвых палосках зямлi. Поле скупа плацiць за нялегкую працу. Лепшыя землi — у кулака Халiмона Глушака. Кулак думае, як павялiчыць свае багацце, нажытае праўдамi i няпраўдамi.

Усё ў рамане суаднесена са светам чалавечых характараў, пададзена ў непарыўных сувязях з часам, сацыяльнымi пераўтварэннямi, прыродай, бытам. А наперадзе герояў чакаюць яшчэ больш складаныя жыццевыя дарогi.

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з’яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.

Вельмі цікава І. Мележ апавядае нам пра узаемаадносіны Куранёўскай прыгажуні – Ганны Чарнушкі і працавітага хлопца — Васіля Дзятліка. Яны кахаюць адзін аднаго, але абставіны складваюцца так, што Васіль і Ганна ніколі не будуць разам. Яшчэ з дзяцінства Васіль і Ганна вабяць час разам: разам пасвяць жывёлу, разам бегаюць на выган, разам гуляюць. Тады яны яшчэ не ведалі, што іх дзіцячае сяброўства перарасце ў моцнае пачуццё – каханне.

Васіль і Ганна станоўчыя героі рамана, але яны зусім розныя. І, здаецца, як яны могуць кахаць адзін аднаго?

Зразумела, наша шматнацыянальная літаратура i да Мележа паказвала пакручасты шлях сялянства да новага жыцця. Але ў «Палескай хроніцы» гэты гістарычна неабходны i разам з тым пакутлівы для мільёнаў людзей шлях адлюстраваны ў значнай меры па-новаму. I справа тут не толькі ў большай глыбіні i праўдзівасці мастацкага даследавання, звязаных з асаблівасцямі таленту пісьменніка, але і ў самім часе, у які стваралася «Палеская хроніка». Па-майстэрску карыстаючыся сродкамі ёмістага i дакладнага псіхалагічнага аналізу, Іван Мележ з нязнанай раней грунтоўнасцю і вастрынёй асвятляе не толькi аб’ектыўна-сацыяльныя аспекты калектывізацыі, але i яе суб’ектыўны, чалавечы змест. I ў гэтым адна з галоўных прыкмет яго наватарства ў «Палескай хроніцы», наватарства у caмiм падыходзе да вельмі традыцыйнай для нашай літаратуры праблематыкі.

Раман кранае шчырым словам пісьменніка-мастака, які імкнуўся стварыць пераканальныя жыццёвыя малюнкі, паказаць блізкіх яму палешукоў так, каб “узвялічыць раней амаль не вядомых людзей не балотах” [12, с. 214].

7 стр., 3290 слов

Мова і культура в житті суспільства

... Сьогодні культура і мова виявилися об'єднаними в царині духовних вартостей кожної людини і всього суспільства. Мабуть, ніхто не буде заперечувати, що в ... матері, мужнім покликом до борні і свободи. Розуміння ролі мови в житті народу визначає й естетичне кредо ... Наша мова – українська, тому що земля наша – Україна. Нині українська мова оживає в школах і дитячих садках, на телеекранах, на високому ...

Сапраўднага творцу заўсёды вызначае яго мова. І.Мележ надзвычйа чуйна ставіцца да слова, знаходзіць найболей ёмкае яго сэнсавае напаўненне, арганізуе моўную плынь у творах не грувастка-напышліва, а натуральна, па-мастацку адшліфавана. Возьмем, напрыклад, урывак, дзе жывая карціна створана праз ужыванне дзеясловаў гаварэння; яны ў прыведзеным кантэксце служаць таксама сродкам індывідуалізацыі герояў: “Гразіўся, гатовы рынуцца ў бойку, Яўхім. Гарланіў, памагаў Яўхіму, нібы хвалячыся дужасцю голасу. Бугай. Кіпеў злосцю, аж ускокваў з лаўкі нецярпліва Нібыта-Ігнат. Важка, як у бочку, бухаў Пракоп Лясун, чыста, спрытна сыпала нядобрымі прымаўкамі Сарока” [14, с. 105].

Такі ўважлівы падыход да выбару моўных сродкаў – вызначальная рыса творчасці І.Мележа. Пра гэта сведчаць і выкарыстанне пісьменнікам фразеалагізмаў – з’явы для гэтага аўтара натуральнай, заканамернай, неад’емнага кампанента яго мовы, стылю.

У кнізе «Жыццёвыя клопаты» Мележ адзначае адну асаблівасць сваёй працы над палескімі кнігамі. «Героі мае гаварылі спачатку хоць і кожны ў адпаведнасці са сваім характарам, але — агульналітаратурнай мовай. Так, як гаварылі ў іншых кнігах, як лічылася тады нормай. Я, аднак, увесь час адчуваў нейкую дзіўную, непераадольную ненатуральнасць, фальшывінку ў іх мове. I чым далей, тым больш расло гэта адчуванне.

Мэта курсавой работы – разгледзіць асаблівасці мовы герояў рамана І.Мележа “Людзі на балоце”. Для дасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:

  • вызначыць адрозненні ў мове куранёўцаў ад мовы прыезджых;
  • адзначыць агульнае ў мове герояў;
  • выявіць моўныя сродкі, з дапамогай якіх аўтар перадае характар герояў.

ГЛАВА І. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ РАМАНА

Шмат яркіх прыкладаў сацыяльнай характарыстыкі персанажаў пры дапамозе разнастайных лексічных сродкаў можна знайсці ў творах сучасных беларускіх празаікаў. Адметнымі характаралагічнымі рысамі надзяляе мову персанажаў «Палескай хронікі» Іван Мележ.

На індывідуалізацыю мовы герояў Іван Мележ звяртае асаблівую ўвагу. Болей за шэсцьдзесят асоб дзейнічае ў рамане, і кожная, кажучы словамі У. Караленкі, «нават мімаходзь выпушчаная на арэну, адразу заяўляе пра сваю яркую асаблівасць». У размове палешукоў мы адчуваем і агульны каларыт паўднёвай гаворкі, і агульную сялянскую бытавую моўную плынь, і адначасова — адметную для кожнага персанажа сацыяльную афарбоўку яе. Гэта дасягаецца найперш разнастайнасцю ўжытай пісьменнікам лексікі, але больш — багаццем інтанацый, выказаных праз своеасаблівую канструкцыю фразы.

Для індывідуалізацыі мовы Андрэя Рудога — першага у Куранях палітыка і прамоўцы — пісьменнік выкарыстаў адметнасць яго лексікі. Гэта чалавек, які пааціраўся на людзях, нахапаўся «знешняга падабенства да інтэлігента». Адметнай рысай яго гаворкі з’яўляецца імкненне гаварыць па-руску, хоць вымаўленне астаецца беларускае. Ён часта перасыпае сваю гаворку шматзначным «та-скаць» («так сказаць»), вымаўленым манерна. Бытавая лексіка ў яго размове прыглушана кніжнасцю. Так утвараецца своеасаблівы жаргон гэтага вясковага “інтэлігента”.

Так, напрыклад, Андрэй Руды любіць наказаць сваю дасведчанасць у розных пытаннях, сваю адукаванасць; яго рэплікі насычаны кніжнай, газетнай лексікай:

4 стр., 1661 слов

Крилаті вислови і цитати про українську мову, які актуальні досі

... на самом деле никогда не забывали родного языка. Украинская творчество — музыка, литература — продолжали существовать. К сожалению, злобная цензура часто ... гуманізму, весни народів, виявилося для українців лютою зимою. Мова вмирала. Діялося це тоді, коли на сторожі духовності ... наша національна самосвідомість. Поет схвильовано писав про державну мову України: Вона, як зоря пурпурова, Що сяє з ...

«Са шчаслівым вазврашчэннем, Міканор Дамецевіч! Рады ўсе вас, та-скаць, бачыць зноў на нашай куранёўскай почве…» [10, с. 204] — так Руды віншуе Міканора з яго вяртаннем са службы.

Заходзіць гаворка пра асушку балот, і Руды тут як тут, каб уставіць сваё:

«— Толькі асушы — і сей,— падтрымаў Андрэй Руды.— Асабліва любяць ету землю авёс, каноплі, усякая цехнічаская культура» [10, с. 204].

Рудому ўвось час карціць сказаць сваё. Толькі Хадосьчын бацька прыгадаў, што “генерал тут косісь буў”, як “…Андрэй Руды пацвердзіў: «Істарычаскі хвакт. Інхванцерыі генерал Жылінскі. Лічны друг цара…» [10, с. 204].

«Навукі тыя яго булі не пралетарскія! — запярэчыў Руды» [10, с. 202].

«Чалавек — сушчаство. Так сказаць, ён і мошка, і ён валадар, цар прыроды!..» [10, с. 205].

Аўтар падае Рудога, нібы ўвесь час іранізуючы над яго паказной інтэлігентнасцю, ад гэтага вобраз набывае рысы гратэскавасці.

Зусім у іншым плане выступае старшыня валвыканкома Апейка, у якім сапраўдная інтэлігентнасць кіраўніка не падкрэсліваецца знарок, а падаецца як натуральная, народжаная напружанай работай розуму, падмацаваная душэўнай цеплынёй моўная плынь. У яго слоўніку не адно кніжнае, а і бытавое слова. Апошняга нават больш у самім ладзе гаворкі.

Вось Апейка выступае на сходзе куранёцаў і не забываецца, што ён і сам тутэйшы. Гэта адценена не толькі ў змесце, але і ў форме яго звароту да сялян:

«— Праўда. Сам не адкуль-небудзь, а з такога ж балота… Солі ці запалак трэба — дык лезь, грабіся па твані, пакуль да кааперацыі дападзеш!.. Краму дастаць — таксама грабіся, калі не запасся зімой ці летам… Або от тут пра школу казалі. Канешне, якая тут школа дзецям, калі цэлымі месяцамі ні праехаць, ні прайсці!» [10, с. 243]

Гэта ўсё ў характары кіраўніка, які не сядзіць у сваім кабінеце, а заўсёды ясрод людзей. Сапраўды ж, колькі разоў паяўляецца на старонках рамана Апейка, і ні разу мы е бачым яго ў афіцыйных абставінах. Усё па-простаму. І можа таму так выпадае з агульнага малюнка характару яго размова з Міканорам каля крамы:

«— А ты не сілаю, а свядомасцю старайся браць. Актывістаў арганізуй, каб памаглі. Падбяры групу талковых, сумленных, пагавары шчыра. Паднімі іх над балотнай тванню, выведзі з царства затхласці, пакажы, што навокал робіцца, што наперадзе будзе! Ты ж бачыў многа сам, ведаеш нямала! Зацікаў жа другіх, запалі іх!» [10, с. 267]

Такі афіцыйны тон больш да характару ўпаўнаважанага з воласці Зубрыча, чалавека казённага і, як відаць, несумленнага. I сапраўды, калі чалавек у кіцелі дзіўна лагодным голасам абвяшчае: «Калі ёсць якія-небудзь прэтэнзіі да камісіі па землеўпарадкаванню і калі такія прэтэнзіі могуць з’явіцца заўтра, прашу заявіць іх або камісіі, або мне асабіста», — не дасі веры шчырасці яго слоў [10, с. 320].

Адметныя рысы характару старшыні сельсавета Дубадзела — чалавека мясцовага, але абыякавага да лёсу сваіх аднавяскоўцаў — знайшлі сваё выяўленне праз своеасаблівасць яго гаворкі.

«— У нас таксама камісія, якая була выбрана па ўсім законам на агульным сходзе вёскі Курані, знайшла розныя факты. А іменна — няправільную запісь зямлі сельсавету, што прывяло ў сваю чаргу да няправільнай аплаты налогу з боку етых укрывацеляў…» [10, с. 214]. Здаецца, не гаворыць чалавек, а чытае службовую паперыну, складзеную чэрствым і не надта пісьменным чыноўнікам. Можна не ведаць нічога пра Апейку і Дубадзела, а паслухаць толькі, як яны гавораць з людзьмі, і пераканацца, што гэтыя людзі — духоўныя антыподы.

2 стр., 675 слов

Як застацца чалавекам перад знішчальнай сілай абставін (Школьные сочинения)

... на зямлі запануе пекла, аб якім гаварыцца ў Бібліі». Дык вось самыя знішчальныя абставіны ў жыцці-гэта зло. І застацца перад тварам зла чалавекам ... падчас палявання ці абароны свайго патомства. Бо толькі тады ў іх праяўляюцца такая драпежнасць, ... яго дзікім зверам, злым на ўвесь свет і людзей. А перацятая ... чалавекам. P. S. Проверьте «ў» пасля галосных. Мне его оценили в 10/9 (контрольное сочинение)

Пісьменнік не стараецца ісці самай лёгкай сцежкай, не апускаецца да просталінейнасці ў абмалёўцы характараў. Паказваючы цынічнае, грубае, нахабнае ў характары Яўхіма Карча, ён не абмінае і чалавечнага ў ім. Інакш атрымаўся б плакат, схема.

Адносіны Яўхіма да Ганны грунтуюцца не на адных інстынктах, а і на агульначалавечым пачуцці кахання. I гэта апошняе бярэ на некаторы час верх, каб запаланіць Яўхімаву душу і прымусіць паверыць у шчырасць сваіх пачуццяў. Разам з аўтарам і мы пачынаем верыць, што Яўхім думае шчыра: «I дзіўна, і прыкра было ўспамінаць: калі Ганна была ў полі, хоць і стараўся не глядзець у той бок, вочы як бы самі сабою сачылі за ёй» [10, с. 12].

Але пачуцці гэтыя нетрывалыя, бо надта ўжо разбэшчаны кулацкі сынок. I аўтар, памятаючы пра цэласнасць вобраза, які ён стварае, адразу ж разбурае нашу імгненную веру ў чысціню Яўхімавых заляцанняў. Спачатку адным сказам: «Не мог глядзець абы як — быццам абдымаў яе ўсю: увішныя голыя рукі, гнуткі, як у вужакі, стан, усё яе спрытнае, жаданае цела» [10, с. 13]. А потым цэлым эпізодам у лесе, калі Яўхім спрабуе ўчыніць гвалт над Ганнаю.

Чалавек як асоба — індывідуальна непаўторны. I як важна для пісьменніка перадаць гэтую непаўторнасць праз мову! Стары Глушак і яго сын Яўхім — людзі адной сацыяльна-бытавой стыхіі. Але каб чытач адчуў, што гавораць двое розных людзей, Мележ выкарыстоўвае і экспрэсію слова, і інтанацыйнае адценне, і тэмп дыялога.