Як застацца чалавекам перад знішчальнай сілай абставін (Школьные сочинения)

Абставіны… Як часта наша жыццё, нашы паводзіны, нашы думкі і ўчынкі залежаць ад гэтага кароткага, але такога ёмкага, а часам, пастылага слова « абставіны «. Мы не бяром яго у разлік, калі жыццё наша добра ўладкавана і маральна, і матэрыяльна, калі не парушаецца плынь нашага існавання ніякімі хваробамі, катаклізмамі, непрыемнымі навінамі і г. д. Ды, па праўдзе сказаць, нават некаторыя абставіны, у якія мы трапляем на працягу жыцця, бываюць штучна створаны намі самімі. Мы іх ствараем, потым пераадольваем, ідзём далей.

Аднак « жыццё пражыць—не поле перайсці «. І абставіны, у якія можа трапіць чалавек, здольныя перайначыць усё яго існаванне, яго лёс, яго самога. Колькі жудасных навін кожны дзень з’яўляецца ў сродках масавай інфармацыі: малады хлопец парэзаў бензапілой жанчыну, маці нарадзіла дзіця і выкінула на сметнік, школьнікі жорстка збілі свайго аднакласніка і шмат іншых шакіруючых падзей.

Ад іх становіцца жудасна. У якія такія абставіны трапляюць людзі, каб стаць звярамі. Тут нават зраблю агаворку : звярамі з рысамі, якія праяўляюцца ў іх падчас палявання ці абароны свайго патомства. Бо толькі тады ў іх праяўляюцца такая драпежнасць, якая вельмі часта назіраецца сярод людзей.

Адкуль яна ў людзей? Цяжкі лёс, бязбацькавічы, грашовы недахоп, цяга да багацця, славы, жаданне нажывы, зайздрасць? Што прымушае звярэць? Якія абставіны ператвараюць людзей у нелюдзей? ( У тое, што нелюдзі ператворацца ў людзей, не веру!)

Кажуць, што жорсткасць нараджае жорсткасць. Тады нават жахліва ўявіць, кім бы маглі стаць Сцепаніда і Пятрок з аповесці В. Быкава «Знак бяды». Жорсткасці і ад лёсу, і ад людзей хапіла ім спаўна. Адна толькі Галгофа магла б Петрака зрабіць назаўсёды злым, зацятым і нелюдзімым. Колькі сіл, здароўя, болю, адчаю ўклаў ён у тое, каб «вырас нейкі ячмень « на выспе. Але дзікая праца не зрабіла яго дзікім зверам, злым на ўвесь свет і людзей.

А перацятая нямецкім ланцугом Сцепаніда? Хіба яна згубіла сваю чалавечую годнасць? А хіба мала перажыла: ранняе сіроцтва, бедната, парабкаванне ў пана, штодзённая непасільная праца, калгаснае жыццё, раскулачванне добрых і старанных гаспадароў, жыццёвая несправядлівасць? Пятрок і Сцепаніда зусім розныя. Пятрок пакладзісты, спакойны, разважлівы, прывыкшы рабіць так, каб нікога не патрывожыць, не пакрыўдзіць, каб усё было ціха, мірна і спакойна.

5 стр., 2124 слов

Мова герояў у романе «Людзі на балоце»

... складаныя жыццевыя дарогi. У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ... адзін аднаго, але абставіны складваюцца так, што Васіль і Ганна ніколі не будуць ... жыццё палешукоў. Абапіраючыся на факты самой рэчаіснасці, Іван Мележ шчодра аддаваў сваім героям асабіста перажытае, аўтабіяграфічнае, выкарыстоўваў рэальныя біяграфіі знаёмых з дзяцінства людзей, якія ...

Сцепаніда — дзейсная натура, актыўная, баявая, смелая, з асабістым пачуццём годнасці і пачуццём справядлівасці і любові да людзей. Абставіны, у якія трапілі Багацькі падчас вайны, бязлітасныя і жорсткія. У такія абставіны трапілі ўсе, каму давялося сустрэць ваенныя ліхалецці. І ў іх трэба было жыць, выжываць, неяк існаваць, бо абставіны затрымаліся на доўгія пяць год. І жылі, хто як мог. Вайна, як на рэнтген, прасвяціла ўсіх, жорстка і дакладна, як самы вопытны лекар, выставіла кожнаму дыягназ. Зараз судзіць кагосьці, а кагосьці апраўдваць немагчыма і не трэба. Паўтаруся, кожны выжываў, як мог. Іншая справа, што не кожны змог застацца чалавекам ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Багацькі змаглі. Пятрок хацеў дабрынёй змагацца з абставінамі, не атрымалася. Прыніжацца не здолеў. Сцепаніда, наогул, ішла насуперак абставінам і не ведала большай сілы, чым быць чалавекам з пачуццём уласнай годнасці.

Ці змог бы я, як Багацькі, выстаяць? Не ведаю!

А яны засталіся людзьмі перад знішчальнай сілай абставін. Лічу, што гэта самы сапраўдны подзвіг.

І яшчэ. У пачатку свайго сачынення я пісаў пра жудасныя навіны, якія прыносяць нам сродкі масавай інфармацыі. Адказ на пытанне пра зверства людзей атрымаў у В.Быкава праз думкі Сцепаніды :

«Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно не здольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць драпежны ягоны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаварыцца ў Бібліі».

Дык вось самыя знішчальныя абставіны ў жыцці-гэта зло. І застацца перад тварам зла чалавекам і пры гэтым перамагчы гэта зло – задача складаная. Хтосьці ў гэтай барацьбе Пераможца, а хтосьці сам становіцца злом. Жудасная барацьба ідзе ў свеце кожны дзень. Хочацца застацца чалавекам.

P. S. Проверьте «ў» пасля галосных.

Мне его оценили в 10/9 (контрольное сочинение)